- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Аптымістычны погляд на экалагічныя праблемы

 

 

Летам у лагеры Усмешка СШ № 3 Дзятлава праходзяць аздараўленне 30 хлопчыкаў і дзяўчынак. У асноўным гэта малыя. Але якія? Самыя актыўныя, творчыя, цікаўныя! Гэта тыя, каму заўсёды цікава і весела з сябрамі.

Малыя атрада “Васількі” заўсёды ўсміхаюцца. Ім вельмі падабаюцца лагерныя мерапрыемствы. Атрад “Вясёлыя дзеці” крыху старэйшы. Менавіта яго выхаванцы дапамагаюць арганізоўваць малых. З вялікім задавальненнем усе хлопчыкі і дзяўчынкі прымаюць удзел у справах змены. Не застаўся без увагі і “Дзень экалогіі і здароўя”. Мэта дня – выхаванне асноў экалагічнай культуры, беражлівых адносін да прыроды ў працэсе пазнавальнай і мастацка-творчай дзейнасці.

Тэма бытавых адходаў не губляе актуальнасці ўжо не адно дзесяцігоддзе. Мы паспрабавалі зірнуць на гэтую праблему з іншага боку, больш аптымістычна, чым рэалістычна, дадаць трохі гумару, фантазіі і… любові да прыроды.

Падчас усіх мерапрыемстваў дня педагогі імкнуліся фарміраваць у дзяцей пачуццё адказнасці за ўласныя паводзіны ў прыродзе. Віктарына, конкурсы загадак, складанне буклетаў “Абарані прыроду!”, спартландыя…

Цэлы дзень дзеці былі занятыя! Мерапрыемства “Супер-паказ “Эка-мода” было накіравана на разгляд магчымых варыянтаў другаснага выкарыстання непрыдатнага матэрыялу. Яно спрыяла праяве фантазіі, творчай актыўнасці дзяцей у працэсе стварэння калекцыі мадэляў з непрыдатнага матэрыялу.

Алена КАЛОДЗІЧ,
старшы выхавальнік лагера з дзённым знаходжаннем “Усмешка” СШ № 3 Дзятлава

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ