Дзіўныя дні ў Краіне Здароўя

- 2:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У чэрвені на базе гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы адчыніў дзверы дзіцячы аздараўленчы лагер “Сонейка” з дзённым знаходжаннем дзяцей.

Выхаваўчая работа ў лагеры будуецца на забаўляльна-пазнавальнай праграме “Краіна Здароўя”, якая насычана спартыўна-аздараўленчымі мерапрыемствамі, гульнямі, практычнымі заняткамі, конкурсамі. А яшчэ штодня праводзяцца хвілінкі здароўя.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з’яўляюцца жыхарамі Краіны Здароўя. Яны маюць шэраг правоў і абавязкаў, адлюстраваных у законах лагера. Кожны дзень мае сваё рэфлексіўнае завяршэнне. На заключнай лінейцы падводзяцца вынікі дня, дзе самыя творчыя, ініцыятыўныя і крэатыўныя атрымліваюць спецыяльны значок актывіста.

Кожны дзень змены непаўторны. Ён мае сваю назву і дэвіз, насычаны цікавымі і запамінальнымі мерапрыемствамі. У першы дзень дзеці выбіралі актыў атрада, развучвалі дэвіз і песню, афармлялі куток атрада, а завяршэннем дня стала гульнявая праграма “Прывітанне, лагер!”, дзе выхаванцы праявілі свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці.

Як аказаць першую дапамогу пры траўмах? Камп’ютар – сябар ці вораг? Гэтыя і многія іншыя пытанні абмяркоўваліся сумесна з валеолагам Свіслацкай цэнтральнай раённай бальніцы ў дзень, які быў прысвечаны здароўю. Пасля тэарэтычных заняткаў усіх чакала спартыўная эстафета “Разам весела заўсёды!”, віктарына “Жыць здорава!”, гульня “Поле цудаў”.

У рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” лагер “Сонейка” наведалі супрацоўнікі Свіслацкага РАНС. У гульнявой форме яны паўтарылі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі правілы бяспекі, правялі квэст-гульню, прадэманстравалі тэматычныя відэаролікі, нагадалі пра правілы бяспечнага адпачынку паблізу вадаёмаў.

Цікавым для школьнікаў быў дзень, прысвечаны турызму. Дзеці адправіліся ў займальнае завочнае падарожжа, каб набыць навыкі сапраўднага турыста. А дапамагаў ім у гэтай справе кіраўнік фізічнай культуры і здароўя Рычард Лапіч. Спачатку была тэорыя, а затым практыка. На школьным стадыёне дзеці разбівалі палатку, усталёўвалі прылады для кастра, падрыхтоўвалі спальныя месцы. Усё атрымалася! У канцы змены дзеці абавязкова адправяцца ў паход, дзе ім спатрэбяцца атрыманыя веды. Не меньш займальным аказалася і спартыўнае свята “Малыя Алімпійскія гульні”, у праграму якога увайшлі эстафеты, конкурсы і спаборніцтвы. Найбольшую актыўнасць дзеці праявілі ў конкурсе па фігурным ваджэнні веласіпедаў.

Наперадзе выхаванцаў лагера “Сонейка” чакае яшчэ шмат тэматычных дзён, цікавых спраў і падзей, яркіх уражанняў і незабыўных эмоцый.

Людміла ПЯСНЯК,
старэйшы выхавальнік лагера «Сонейка» гімназіі № 1 Свіслачы

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий