- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пасвячэнне ў юныя следапыты

 

 

У рамках пошукава-пазнавальнай дзейнасці ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе арганізаваны летні аздараўленчы лагер “Следапыт”.

Многія дзеці ў дзяцінстве не раз уяўлялі сябе ў ролі следапытаў. У нашым лагеры працэс пасвячэння ў следапыты быў падзелены на тры этапы.

Першы этап – арганізацыйны, быў скіраваны на арганізацыю падрыхтоўчай дзейнасці да збору-пасвячэння ў юныя следапыты. Для гэтага выхаванцы змайстравалі сабе пілоткі, азнаёміліся з законамі і запаветамі следапытаў, вывучылі ўрачыстую клятву.

На другім этапе, асноўным, быў праведзены збор-пасвячэнне ў юныя следапыты. Дзеці акунуліся ў святочна-хвалюючую атмасферу: ва ўрачыстых абставінах кожны выхаванец з гонарам прамовіў клятву следапыта, атрады атрымалі па гімнасцёрцы для размяшчэння сваіх будучых узнагарод і схему-арыенцір для пошуку атраднай карты.

Трэці этап – выпрабавальны, самы цікавы і доўгачаканы. Юныя следапыты з апорай на атрыманую схему-арыенцір у ходзе пошукавай дзейнасці праходзілі свае першыя выпрабаванні. У выніку атрадныя карты былі знойдзены і размешчаны ў атрадных кутках.

Вось такі нялёгкі шлях прайшлі нашы выхаванцы, каб заслужыць званне юнага следапыта!

Таццяна ЯКУБОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара лагера Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий