Цыбулька з чароўнага агарода

- 2:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаваць у дзяцей любоў да прыроды – адна з галоўных задач педагога. Пачынаць гэту справу патрэбна з малодшага ўзросту. У вучэбна-педагагічным комплексе Асінаўшчызненскі яслі-сад – пачатковая школа Смаргонскага раёна педагогамі і бацькамі створана экалагічная сцежка, асноўная мэта якой – прывіць дзецям цікавасць і любоў да прыроды, пашану да ўсяго жывога.

Сцежка складаецца з розных прыпынкаў, такіх як “Свет насякомых”, “Птушыны двор”, “Метэастанцыя”, “Сельскі дворык”, “Лясная палянка”. Выхаванцы з задавальненнем наведваюць прыпынкі падчас прагулак і заняткаў. Кожная станцыя дае дзецям магчымасць пазнаёміцца з раслінным і жывёльным светам Беларусі, пашырыць уяўленні дзяцей пра тую ці іншую прыродную з’яву.

Вельмі падабаецца хлопчыкам і дзяўчынкам “Чароўны агарод”. З самай вясны яны сачылі за тым, як рыхтуюцца градкі для пасеву насення, дапамагалі садзіць агуркі, перцы, цыбулю, фасолю і іншую гародніну. Пазней з захапленнем назіралі за першымі парасткамі. Затым з азартам дапамагалі паліваць маладзенькую гародніну і рваць траву, якая перашкаджала расці маленькім памідорчыкам.

А цяпер, у чэрвені, выхаванцы ўсё з тым жа запалам наведваюць сваіх “зялёных сяброў”, якія ўжо значна падраслі і падужэлі. Вунь у бурачка лісточкаў стала больш! А цыбуля якая доўгая зрабілася, і кроп намнога папышнеў! У гароха выраслі вусікі і цягнуцца да сонейка. Усё гэта заўважаюць нашы маленькія назіральнікі і з задавальненнем дзеляцца сваімі ўражаннямі з аднагрупнікамі і выхавальнікамі.

Вельмі прыемна бачыць у вачах дзяцей цікавасць да кожнага “жыхара” агарода і разумець, што перад табой – сапраўдныя абаронцы прыроды.

Алена БІСЛЮК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Асінаўшчызненскага ясляў сада – пачатковай школы Смаргонскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий