- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзеці мыюць ручкі

 

Утрыманне рук у чысціні – адзін з простых і эфектыўных спосабаў прадухіліць распаўсюджванне хваробатворных мікраарганізмаў. Многія хваробы, выкліканыя як вірусамі, так і бактэрыямі, могуць распаўсюджвацца праз брудныя рукі, у тым ліку прастудныя захворванні, грып, каранавірусная інфекцыя, кішэчныя інфекцыі і інш. З мэтай прыцягнення выхаванцаў да своечасовага і правільнага мыцця рук у садзе прайшла акцыя “Чыстыя рукі – не для нуды”.

У рамках акцыі з выхаванцамі былі арганізаваны гутаркі “Як і навошта правільна мыць рукі?” (суправаджэнне з паказам плаката “Алгарытм мыцця рук”), “Ці трэба мыць рукі”; чытанне мастацкай літаратуры (А. Барто “Дзяўчынка мурзатая”, К. Чукоўскі “Мыйдадзір”; выкананне песенак-пацешак “Вадзіца, вадзіца”, З. Аляксандрава “Купанне”), разглядванне ілюстрацый (“Дзеці мыюць ручкі”, “Дзяўчынка мурзатая”, “Дзяўчынка акуратная”); правядзенне дыдактычных гульняў “Прадметы для мыцця”, “Знайдзі такі ж прадмет”, дыдактычнага практыкавання “Што трэба?”.

У бацькоўскім кутку размешчаны інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па пытаннях захавання здароўя, правілах асабістай гігіены, прафілактыцы інфекцыйных захворванняў, кансультацыі медыцынскіх работнікаў установы пра негатыўныя наступствы невыканання гігіены рук для здароўя чалавека. Для бацькоў і членаў калектыву была прапанавана памятка “Чыстыя рукі”.

У ходзе спецыяльна арганізаванай дзейнасці да дзяцей у госці прыходзіў доктар Айбаліт. Дзеці падказвалі доктару, як лячыць хворага зайчыка, вучылі бегемотаў, як правільна мыць рукі, а таксама намалявалі свае чыстыя далоні і падарылі малюнкі бацькам. Выхаванцы даведаліся шмат новага і цікавага пра мікробаў і метады барацьбы з імі, навучыліся правільна мыць рукі з мылам.

Кацярына ПАПКО,
выхавальнік ясляў-сада № 34 Ліды

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ