- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Працоўнае лета ў разгары

 

 

Ужо не першы год вучні нашай установы адукацыі прымаюць удзел у рэалізацыі праекта часовай працоўнай занятасці вучнёўскай моладзі. Для падлеткаў гэта выдатны спосаб далучыцца да грамадска-карыснай працы, атрымаць працоўныя навыкі, палепшыць свой матэрыяльны дабрабыт, а таксама весела правесці вольны час з сябрамі.

Сёлета працуюць сем навучэнцаў школы. Уся працоўная дзейнасць строга рэгламентуецца. З кожным падлеткам заключаны працоўны дагавор, згодна з якім ён атрымае заработную плату. Такім чынам, ёсць стымул працаваць, і многія пачынаюць рэальна ўсведамляць цану кожнага заробленага асабістай працай рубля.

А наперадзе яшчэ столькі цікавага і карыснага. І кожны надоўга запомніць хвалюючы момант, калі ён атрымаў першы працоўны дакумент – працоўную кніжку.

Ірына РАДЗЮК,
кіраўнік арганізацыі часовай занятасці вучнёўскай моладзі
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ