Чатыры станцыі ў гісторыю роднага краю

- 8:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Кожны чалавек мае сваю малую радзіму – тое месца, дзе ён нарадзіўся і вырас. У кожнага яна свая, але для ўсіх з’яўляецца той пуцяводнай зоркай, якая на працягу жыцця вызначае вельмі многае, калі не сказаць – усё!

Для фарміравання ў дзяцей асноў грамадзянскай культуры вельмі важна прывіць ім пачуццё любові да культурных каштоўнасцей роднага краю, бо менавіта на гэтай аснове выхоўваецца патрыятызм. І вось у прышкольным дзіячым лагеры “Сонейка” Клайшанскай базавай школы прайшоў Дзень малой радзімы. Напярэдні гэтага дня была праведзена пазнавальная гутарка пра нашу краіну “Беларусь – мая Радзіма”, дзе дзеці даведаліся пра выдатных дзеячаў краіны, пра гарады і сёлы Беларусі, беларускія традыцыі.

Наша малая радзіма – гэта невялічкія вёскі на тэрыторыі Гіркаўскага сельскага савета. І менавіта ёй была ўдзелена ўвага у Дзень малой радзімы, які праводзіўся ў выглядзе завочнага падарожжа. Першая станцыя “Гісторыя роднага краю” адкрыла для нас шмат цікавага і невядомага. З пытанняў віктарыны мы даведаліся, якім быў наш край да вайны, у страшныя ваенныя гады і ў перыяд аднаўлення. Даведаліся, якія вядомыя людзі жылі і жывуць у нашых мясцінах.

На другой станцыі прайшла забаўляльна-пазнавальная гульня “Гуляем разам”. Дзеці даведаліся пра гульні, у якія гулялі іх мамы і таты, бабулі і дзядулі ў розных вёсках.

Трэцяя станцыя была цікавай тым, што кожны атрымліваў карту, па якой шукаў на тэрыторыі школы “вёску” (пункт з таблічкай – назвай вёскі), а знайшоўшы, трэба было выканаць кожнаму розныя вясёлыя і цікавыя заданні. І толькі пасля гэтага ўручалі “Сакрэтны ліст”. А такіх пунктаў было сем (па колькасці вёсак на тэрыторыі сельсавета).

Чацвёртая станцыя “Музычная”. На гэтай станцыі дзеці пагулялі ў гульню “Угадай мелодыю”. Гучалі песні, частушкі, якія спявалі нашы продкі.

На працягу ўсяго дня дзеці шмат чаго даведаліся пра сваю малую радзіму. Вынікам стаў калаж “Малой радзімай ганаруся”.

Крысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий