- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

KidЛандыя – горад для дзяцей

 

15 хлопчыкаў і дзяўчынак не ўпусцілі ўнікальную магчымасць правесці канікулы з карысцю.

15 чэрвеня ў гімназіі № 1 Навагрудка адкрыўся дзіцячы горад прафесій “KidЛандыя”. Тут кожнае дзіця можа стаць дарослым у адно імгненне і прымерыць на сябе прафесію будаўніка, лекара, банкаўскага работніка, юнага ратавальніка, мультыплікатара, дызайнера, візажыста, кухара, ваеннага, фларыста і пры гэтым адпачыць і атрымаць шмат станоўчых эмоцый. KidЛандыя – горад для дзяцей і толькі для дзяцей.

Змена для дзяцей – гэта калейдаскоп розных падзей. Кожны наступны дзень не падобны да папярэдняга і напоўнены яркімі ўражаннямі, зносінамі. Жыхары горада KidЛандыя дзівяцца і радуюцца, умацоўваюць сваё здароўе. Рабяты актыўна ўдзельнічаюць у спартыўна-забаўляльных мерапрыемствах, такіх, як “Каралеўства каляровых мячоў”, “Гаражны баскетбол”, “Пяць кольцаў дружбы” і інш. Штодня праводзіцца зарадка і танцавальныя размінкі на свежым паветры. Рабяты ярка праяўляюць сябе не толькі ў спорце, але і ў творчасці. Зрэшты, усё гэта можна ўбачыць на нашых фотаздымках, якія кажуць: “Нуда – гэта не для нас, KidЛандыя – проста КЛАС!”

Алёна БУДЗІЛОВІЧ,
дырэктар лагера

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ