Лунарык запрасіў у падарожжа

- 22:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Гэтым летам наша сярэдняя школа № 3 Навагрудка гасцінна расчыніла дзверы для 15 хлопчыкаў і дзяўчынак. На працягу ўсёй лагернай змены паспяхова рэалізоўваўся праект “Вялікае касмічнае падарожжа”, накіраваны на вывучэнне культуры, гісторыі і традыцый беларускага народа, фарміраванне здаровага ладу жыцця, раскрыццё творчага патэнцыялу выхаванцаў.

У касмічнае падарожжа дзяцей запрасіў хлопчык Лунарык, з якім выхаванцы наведалі 4 планеты: Дзяцінства, Дабрыні, Здароўя і Адважных.

Сумаваць ім не прыходзілася: аздараўленчая, пазнаваўчая і забаўляльная дзейнасць спалучаліся з правядзеннем спартыўных, культурна-масавых мерапрыемстваў на свежым паветры, з арганізацыяй заняткаў па інтарэсах, з правядзеннем майстар-класаў. Чым больш адкрыццяў ажыццяўляў атрад, тым бліжэй узнагарода – “залатая зорка Лунарыка”.

Кіраваць атрадам было даверана таленавітым, энергічным і адданым сваёй справе педагогам: Таццяне Іванаўне Моніч, Святлане Сяргееўне Кузняцовай, Святлане Міхайлаўне Жак, Валерыі Іванаўне Шыкунец, Аксане Андрэеўне Арцюх, Людміле Леанідаўне Бруцкай.

Праводзілася шмат тэматычных дзён. “Падарожжа на зорку Памяці і смутку” запомнілася дзецям наведваннем музея баявой славы на базе школы. А конкурс малюнкаў на асфальце “Мы малюем мір!” раскрыў унутраны свет дзяцей, поўны радасці і шчасця.

Бачыць задаволеныя твары дзяцей, чуць удзячныя словы бацькоў – лепшая ўзнагарода для педагогаў, якія працуюць пад дэвізам: “Дзеці задаволеныя, бацькі спакойныя”.

Марына МАКСІМЧЫК,
дырэктар лагера сярэдняй школы № 3 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий