Наш летні FEST

- 22:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Для стварэння эмацыйнага камфорту летні аздараўленчы перыяд у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава называецца “Летні FEST”, што значыць фестываль, радасць, свята.

Лета радуе сонечнымі дзянькамі, і такое гарачае і спрыяльнае надвор’е – гэта нагода для гульняў і забаў выхаванцаў з вадой. На кожным участку ёсць абсталяванне для гульняў з вадой, дзеці эксперыментуюць, гуляюць, пазнаюць шмат новага. Фізкультурныя заняткі праводзяцца па тэматычным прынцыпе, што дазваляе ўдасканальваць фізічныя ўменні выхаванцаў 3–6 гадоў валодаць спартыўнымі атрыбутамі (гульні “Мой вясёлы звонкі мяч”, “Абруч – наш сябар”, “Пападзі ў кольца”, “Рознакаляровыя кеглі”, “Скакалка, скакалачка” і іншыя).

Музычны кіраўнік В.В.Палухіна падабрала “Летнюю фанатэку” для фонавага гучання музыкі і выкарыстання музыкі ў рэжымных момантах у групах (пры маляванні, пры мыцці, пры засынанні і прачынанні, пры спакойнай гульнявой дзейнасці). Такая форма работы вельмі эфектыўная і забяспечвае эмацыйны ўздым, стварае пазітыўны настрой у выхаванцаў, радасныя ўражанні ад працэсу дзейнасці, захопленасць.

Кіраўнік фізічнага выхавання І.Ч.Сіняк арганізавала на тэрыторыі стадыёна вясёлае шоу “Свята вады”. Былі ўстаноўлены два басейны, гульнявыя перашкоды, артапедычныя дыванкі, гучала задорная музыка. Па чарзе выхаванцы ўсіх груп весела танцавалі, удзельнічалі ў гульнях і эстафетах, хадзілі басанож па дыванках, плёскаліся ў басейнах. Гэта выдатны спосаб летам аздаравіць дзіцячы арганізм усімі прыроднымі фактарамі: сонцам, вадой і паветрам.

Педагог сацыяльны Н.В.Добыш у працэсе гульняў з дзецьмі адпрацавала правілы бяспечных паводзін ля басейна і вадаёмаў.

Колькі радасці атрымалі выхаванцы, гуляючы з вадой! Усе яны былі зацікаўленыя, актыўныя, дружныя. Свята вады скончылася, але дзеці дакладна ведаюць, што вельмі хутка іх чакае новы сюрпрыз і цікавая сустрэча.

Кожны летні тыдзень дзеці будуць удзельнічаць у розных забаўках “Дзень ровара”, “Злёт паветраных шарыкаў”, “Мазаіка мыльных бурбалак”, “Дзень паветранага змея” і іншых.

Інфармацыя пра ўсе самыя яркія падзеі летніх дзён размяшчаецца на сайце і інфафотастэндзе, якім заўсёды цікавяцца бацькі.

Мы ўпэўненыя, што ўсе нашы выхаванцы выдатна правядуць летні час, набяруцца станоўчых эмоцый і сіл, у іх ўмацуецца здароўе і ўзбагаціцца рухальны вопыт. А гэта важны фактар паспяховага пераходу кожнага дзіцяці на наступную прыступку адукацыі.

Настасся ДОБЫШ,
педагог сацыяльны,
Ілона СІНЯК,
кіраўнік фізічнага выхавання ДЦРД № 2 Дзятлава

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий