- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Навучанне ва ўмовах вытворчасці

 

30 чэрвеня 2020 года ў рамках міжнароднага праекта UniLab “Ад універсітэта да рынку працы ў 21 стагоддзі: крок да навучання ў рэальных умовах вытворчасці”, які рэалізуецца пад эгідай праграмы ERASMUS+ Еўрапейскай Камісіі ў анлайн-рэжыме прайшоў рэспубліканскі семінар.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі выкладчыкі і супрацоўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова, прадстаўнікі іншых устаноў адукацыі краіны, кіраўніцтва дзяржаўных органаў кіравання адукацыі, устаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аховы здароўя, банкаўскай сферы, юстыцыі, устаноў, якія прадстаўляюць прамысловы і фінансавы сектары.

У ходзе семінара прадстаўлены вынікі нацыянальнага анкетавання працадаўцаў па пытаннях арганізацыі вытворчай практыкі студэнтаў. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі кампетэнцыі, якія неабходна фарміраваць у выпускнікоў і маладых спецыялістаў для паспяховай прафесійнай дзейнасці ў 21 стагоддзі з улікам цяперашняй эканамічнай сітуацыі, а таксама праблемныя пытанні практыкі студэнтаў і працаўладкавання маладых спецыялістаў.

Па выніках семінара экспертамі прапанаваны механізмы ўдасканалення праграм практык для студэнтаў, развіцця кампетэнцый студэнтаў і выпускнікоў у адпаведнасці з запытам сучаснага рынку працы. А падчас вебінару працоўныя члены нацыянальнай рабочай групы праекта абмеркавалі далейшыя крокі па яго рэалізацыі.

Уладзіслаў БЕЙЗЕРАЎ,
дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ