Пераадолелі паласу перашкод

- 10:00МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Відовішчна і дынамічна прайшлі ў летніку Новы свет – Аква” абласнога цэнтра творчасці спаборніцтвы па пераадоленні турыстычнай паласы перашкод.

Мерапрыемства дазволіла дзецям паказаць сваю фізічную падрыхтаванасць, спрыт, кемлівасць, здабыць новыя ўменні, навыкі і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Спаборніцтвы праходзілі ў форме каманднага пераадолення штучных перашкод, большая частка якіх часта сустракаецца ў паходах.

Адметна, што спаборніцтвы праводзіліся без штрафных балаў. Удзельнікі, якія дапусцілі памылкі, вярталіся на старт. Пераможцы вызначыліся зыходзячы з часу, выдаткаванага на праходжанне  дыстанцыі. Хто хутчэй, той і перамог.

Аліна КЛАЧКОВА,
начальнік летніка “Новы свет – Аква” абласнога цэнтра творчасці Магілёва

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий