- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вераб’евіцкія школьнікі ў праекце #NOVOLeto

 

Самыя актыўныя, пазітыўныя, кемлівыя і творчыя хлопчыкі і дзяўчынкі Вераб’евіцкай базавай школы далучыліся да раённага Google-праекта “#NOVOLeto”. Праект уключае ў сябе дзесяць дэкад.

Наша віртуальна-рэальнае падарожжа пачалося з экалагічнай дэкады “Наша мэта – зялёная планета”. У рамках экалагічнай дэкады школьнікі з задавальненнем рашалі заданні анлайн-гульні “Это наша забота, а не енота”, адчулі сябе рэжысёрамі, калі здымалі сацыяльны ролік “Хто, калі не я?”, рыхтавалі вырабы з другаснага матэрыялу, збіралі макулатуру.

У рамках дэкады бяспекі “Лета – на здароўе” школьнікі прагледзелі серыю відэаролікаў, прыдумалі эскіз і ўвасобілі ў жыццё арыгінальны флікер, распрацавалі лістоўкі для аднакласнікаў, прынялі ўдзел у віктарыне “Я і бяспека” і яшчэ выканалі шмат цікавых, а галоўнае карысных, заданняў.

Дэкада гульні і цацкі дала магчымасць дзяўчынкам і хлопчыкам паспрабаваць сябе ў якасці журналіста і ўзяць інтэрв’ю ў сваіх бабуль і дзядуль. Дзеці даведаліся, у якія гульні гулялі іх блізкія людзі і развучылі некаторыя з іх са сваімі сябрамі. У працэсе дэкады быў дадзены старт чэленджа “Фота з любімай  цацкай”: дзеці зрабілі фота з цацкай і размясцілі ў сацсетках з хэштэгам “#лето2020любимаяигрушка”, пісалі вершы і апавяданні пра сваю любімую цацку.

Наталля СКВАРАДА,
выхавальнік школьнага аздараўленчага лагера “Юны седапыт” Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ