- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Захаваем Зямлю блакітнай і зялёнай

 

 

Усё тое, што мы называем прыродай: неабсяжныя палі і лясы, глыбокія азёры, жывёлы, птушкі і насякомыя – заўсёды было крыніцай прыгажосці, энергіі і гармоніі. Але сёння многія людзі б’юць трывогу: прырода ў небяспецы, яна мае патрэбу ў выратаванні! Калі не вырашыць гэтую праблему, нашу планету чакае экалагічная катастрофа.

З такім сур’ёзным пытаннем сутыкнуліся хлопчыкі і дзяўчынкі, якія адпачываюць у летнім аздараўленчым лагеры “Усмешка” вучэбна-педагагічнага комплексу Асінаўшчызненскі яслі-сад – пачатковая школа. На працягу ўсяго дня яны стараліся выявіць прычыны пагаршэння экалагічнага стану планеты Зямля і вызначыць шляхі яе захавання.

Пры дапамозе тэсту “Экалагічная культура” дзеці ацанілі сваё стаўленне да прыроды і высветлілі, што яно не заўсёды з’яўляецца правільным. Правялі экалагічную віктарыну, дзе пазнаёміліся з яшчэ невядомымі фактамі з жыцця жывёл. Стварылі калектыўны калаж “Цуды летняй прыроды”. Актыўна абмяркоўвалі спосабы захавання жыцця на Зямлі.

У выніку прыйшлі да высновы: “Захаваем планету Зямля! Калі не мы, то хто ж?”

Наталля СОСНА,
выхавальнік аздараўленчага лагера “Усмешка” Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий