“Зялёны патруль” дзейнічае

- 22:25ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Лета – любімая пара года дзяцей, час адпачынку і канікул. Задача дарослых – стварыць усе ўмовы для таго, каб сонечныя летнія дзянькі сталі для хлопчыкаў і дзяўчынак парой новых адкрыццяў, цікавых знаёмстваў, яркіх уражанняў.

У Валеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна для 25 хлопчыкаў і дзяўчынак гасцінна расчыніў дзверы летні аздараўленчы лагер “Зялёны патруль”, мэта якога не толькі комплекснае аздараўленне дзяцей, але і выхаванне экалагічна граматнага, сацыяльна актыўнага школьніка, фарміраванне любові да сваёй Радзімы, яе прыродных багаццяў.

Пад кіраўніцтвам выхавальнікаў школьнікі навучаюцца метадам даследавання ў прыродзе, прыродна-ахоўнай дзейнасці. Для гэтага маленькім эколагам створаны ўсе ўмовы. У Валеўскай школе ёсць адзін са старэйшых у рэспубліцы паркаў-дэндрарыяў, які быў закладзены ў 1961 годзе. Тут любіў бываць вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч і ўзгадаў пра яго ў сваім нарысе “ Зямля пад белымі крыламі”.

На базе ўстановы адукацыі працуе школьнае лясніцтва, за якім замацаваны 281 гектар лесу. У школьным народным гісторыка-краязнаўчым музеі створаны аддзел прыроды, які пастаянна папаўняецца.Усяго ў трох кіламетрах ад вёскі Валеўка знаходзіцца Свіцязянскі ландшафтны заказнік.

На 18 дзён Валеўская школа ператварылася ў Экаград, жыхары якога жывуць цікавым, пазнавальным і, галоўнае, карысным жыццём.

У парку-дэндрарыі створана экалагічная сцяжынка, якая знаёміць з рэдкімі раслінамі з “Чырвонай кнігі”; працуе “Зялёная аптэка”, у якой збіраюцца лекавыя травы для пажылых аднавяскоўцаў; праводзіцца азеляненне прышкольнай тэрыторыі.

Наш Экаград – гэта ролевая гульня “Увайдзі ў лес сябрам”, рэкламная акцыя “Велік VS АЎТО”, экалагічная ініцыятыва “Людзі і смецце: хто каго?”, экалагічны марафон “Лес цудаў”, інтэлектуальная гульня “ЭкаЛогіка”, квэст “ Малая радзіма – вялікая будычыня”.

Сапраўды, летнія канікулы – гэта вялікі перапынак, у час якога мы ўсе, і дзеці, і дарослыя, у сваім Экаградзе вучымся “делать мир чище” у розных праяўленнях гэтага выказвання і заклікаем усіх далучыцца да
нашай ініцыятывы.

Тамара СУРАГА,
выхавальнік аздараўленчага лагера “Зялёны патруль” Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий