- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

У промнях сонейка

 

У Рэчыцкім раённым ЦКРНіР стала добрай традыцыяй арганізоўваць летняе аздараўленне для навучэнцаў. Летні аздараўленчы лагер “Сонейка” для дзяцей з АПФР – гэта не толькі форма арганізацыі вольнага часу, але і стварэнне прасторы і ўмоў для ўмацавання здароўя тых, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.

На тэрыторыі цэнтра ўсталяваны спецыялізаваныя спартыўна-аздараўленчыя і гульнявыя формы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дзякуючы чаму стымулюецца рухальная актыўнасць дзяцей, фарміруецца вопыт сацыяльных паводзін і створаны ўмовы для разнастайнай дзейнасці навучэнцаў на адкрытым паветры.

Гэтым летам змены ў лагерах адрозніваюцца ад змен у папярэднія гады з-за эпідэміялагічнай сітуацыі. Але дзеці не былі пазбаўлены магчымасці адпачыць. Час, праведзены ў лагеры, падарыў ім яшчэ больш добрага настрою, вясёлых усмешак, займальных гульняў і мерапрыемстваў.

На працягу ўсёй змены выхаванцы станавіліся ўдзельнікамі спартыўных і пазнавальных мерапрыемстваў, забаўляльных конкурсаў, квэст-гульняў і тэатральных пастановак. Таксама педагогі цэнтра не забывалі пра бяспеку: у даступнай і гульнявой форме ў навучэнцаў цэнтра замацоўваліся навыкі бяспечных паводзін і здаровага ладу жыцця. Ніхто з іх не застаўся ў баку ад падзей, якія адбываліся вакол. Кожны дзень знаходжання ў лагеры быў насычаны новымі прыемнымі ўражаннямі.

Дзеці і іх бацькі кожны год з нецярпеннем чакаюць адкрыцця лагера, і гэта з’яўляецца лепшай ацэнкай працы ўсяго калектыву летняга лагера “Сонейка”.

Іна СТАЛЯРЧУК,
намеснік дырэктара Рэчыцкага раённага ЦКРНіР

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ