- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Радзіма пачынаецца з любові

 

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ў санаторным яслі-садзе Брагіна з выхаванцамі старэйшага дашкольнага ўзросту прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўнаму святу.

Выхаванне пачуцця патрыятызму ў дзяцей – працэс складаны і працяглы, таму пачынаць трэба з фарміравання любові да свайго дома, блізкіх людзей, дзіцячага саду, да краіны, у якой мы жывём.

Выхавальнікі Алеся Корхава і Наталля Брэгід правялі віктарыну на веды пра сімвалы Беларусі. Увагу надалі Гербу і Сцягу Рэспублікі Беларусь, значэнню кожнага намаляванага элемента. Важным стала выкананне выхаванцамі і педагогамі Гімна Рэспублікі Беларусь. Выступленне падрыхтавала музычны кіраўнік установы Ганна Анісавец.

Выхавальнікі чыталі вершы пра Беларусь, аповеды пра герояў-вызваліцеляў, дзякуючы якім мы жывём у вольнай, шчаслівай і незалежнай краіне. У знак удзячнасці выхаванцы ўсклалі кветкі да помніка, усталяванага на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні мястэчка Брагін у 1943 годзе.

Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца ў нашай установе, накіраваны на выхаванне ў дзяцей нацыянальнага гонару, патрыятызму, памяці пра подзвігі нашых продкаў. Гэта станоўча ўплывае на станаўленне асобы дзіцяці, на яго будучую грамадзянскую пазіцыю.

Алена АСКЕРКА,
намеснік загадчыка санаторнага ясляў-сада Брагіна

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий