- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Святкавалі разам

 

 

3 ліпеня наша краіна святкуе Дзень Незалежнасці – свята, якое на працягу шэрага гадоў усё мацней яднае беларусаў рознага ўзросту, нагадвае пра кошт міру і незалежнасці, бо менавіта 76 год таму беларускія землі былі вызвалены ад нямецка-фашыскіх захопнікаў. У гонар гэтых дзвюх падзей адбыўся шэраг мерапрыемстваў з удзелам творчых калектываў Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі.

Традыцыйна вахту памяці каля помніка на брацкай магіле падчас урачыстага мітынгу неслі выхаванцы праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына”. Актыўны ўдзел у акцыі “Пад знакам моладосці” прынялі выхаванцы ўзорнага танцавальнага калектыву “Кантрасты MIX”, этнастудыі “Крылы”, а таксама дуэт узорнай студыі эстраднай песні “Апрель”.

Бадзёры настрой і найлепшыя творчыя нумары падаравалі ў гэты дзень усім жыхарам і гасцям города Шчучына выхаванцы калектыва узорнай студыі эстраднай песні “Апрель”, ансамбаля “Акорд” і студыі эстраднага вакала “Элегія” палаца творчасці дзяцей і моладзі падчас канцэрта “Мы – дзеці сваёй краіны”. Кульмінацыяй канцэртнай праграмы сталі паказальныя выступленні выхаванцаў аб’яднання па інтарэсах “Грэбля на байдарках і каноэ”, якія прадэманстравалі ўмелую тэхніку заплыва, чым уразілі гасцей свята. На працягу дня лепшыя моманты свята асвятляла тэлестудыя Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі.

Таццяна ТРАХІМЧЫК,
намеснік дырэктара Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзіФота Л.Н.Немна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ