- ВІЦЕБШЧЫНА, Рэгiёны

Аздараўленчы лагер па-нямецку

 

 

На працягу доўгага часу cярэдняя школа № 34 Віцебска надавала і працягвае надаваць самую пільную ўвагу развіццю моўнай адукацыі навучэнцаў. З мэтай развіцця творчых здольнасцей і інтарэсаў, фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы, для падрыхтоўкі навучэнцаў да міжкультурнай камунікацыі на нямецкай мове ў школе працуе аздараўленчы лагер па профілі “Лінгвіст”.

Вучні знаёмяцца з гісторыяй, культурай, традыцыямі Германіі, развіваюць свае веды ў галіне граматыкі нямецкай мовы. Заняткі праходзяць у малых групах (3–5 чалавек), што дазваляе ў поўнай меры рэалізаваць індывідуальны падыход да кожнага вучня. Педагогі выкарыстоўваюць нетрадыцыйныя формы заняткаў, гэта дапамагае ствараць натуральную, добразычлівую атмасферу і дае матывацыю школьнікам мець зносіны на нямецкай мове. Заняткі праходзяць пераважна на свежым паветры, таму што адна з галоўных задач лагера – умацаванне здароўя вучняў.

Надоўга запомняцца хлопчыкам і дзяўчынкам такія мерапрыемствы на нямецкай мове, як літаратурнае свята-падарожжа, эстафета перакладчыкаў, тэатральныя пастаноўкі. Асабліва яркім стала шоу талентаў, дзе дзеці змаглі прадэманстраваць свае ўнікальныя здольнасці.

Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў лагеры, дазволяць школьнікам у новым навучальным годзе працягнуць вывучаць нямецкую мову з цікавасцю і задавальненнем.

Галіна МІХНОВА,
настаўнік нямецкай мовы cярэдняй школы № 34 Віцебска

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ