- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Працавалі і пра бяспеку не забывалі

 

 

Падыходзіць да завяршэння работа аздараўленчага лагера працы і адпачынку “Сем вятроў”, арганізаванага на базе гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы.

Неад’емнай часткай зместу выхаваўчай работы ў лагеры стала фарміраванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці выхаванцаў. У план былі ўключаны мерапрыемствы, накіраваныя не толькі на набыццё дзецьмі ведаў, але і на развіццё ўменняў дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

У першыя дні работы лагера прайшла навучальная гульнявая сітуацыя “ТОМ – тропа опасных мест”. Асаблівая ўвага надавалася інфармацыйнай дасведчанасці, накіраванай на прафілактыку распаўсюджвання COVID-19. Падчас правядзення інфармацыйных хвілінак “Каронавірус: што трэба ведаць”, “Як абараніцца ад COVID-19” хлопцы і дзяўчаты яшчэ раз абмеркавалі правілы рэспіраторнага этыкету.

Фарміраванню інфармацыйнай культуры выхаванцаў лагера спрыялі конкурсна-гульнявая праграма “Мы за культурны інтэрнэт” і практычны занятак па стварэнні відэаролікаў “Бяспечны інтэрнэт”, праведзеныя ў дзень бяспечнага карыстальніка інтэрнэт-рэсурсамі.

Памочнікамі педагогаў у працы па гэтым кірунку з’яўляюцца бацькі. Для эфектыўнай зваротнай сувязі з бацькамі і выхаванцамі актыўна выкарыстоўваюцца групы ў сацыяльных сетках. У бацькоўскіх чатах (УКантакце, Viber) для прагляду і абмеркавання бацькамі з дзецьмі размешчаны відэаматэрыялы па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці дзяцей, пра магчымасці арганізацыі аздараўлення і занятасці ў летні перыяд.

Арганізаваная такім чынам выхаваўчая праца ў аздараўленчым лагеры працы і адпачынку спрыяе набыццю дзецьмі практычных навыкаў па бяспечнай жыццядзейнасці. Набытыя імі веды і вопыт спатрэбяцца на працягу ўсіх летніх канікул.

Ірына КАВАЛЬЧУК,
выхавальнік аздараўленчага лагера працы і адпачынку Сем вятроў

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий