Старт у бізнесе

- 5:53МИНЩИНА, Регионы

 

У 2020 годзе па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама на Міншчыне рэалізуецца праект “Прадпрымальніцкая ініцыятыва, фінансавая дасведчаннасць, сучасная адукацыя: новыя драйверы эканомікі”, накіраваны на развіццё ў вучняў асноў фінансавай дасведчаннасці і прадпрымальніцкай дзейнасці.

У рамках праекта працуе абласная бізнес-школа, удзельнікі якой – навучэнцы Мінскай вобласці, прадстаўнікі вучнёўскіх бізнес-кампаній. Для іх заняткі праводзяць выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі, паспяховыя прадпрымальнікі. Ужо адбыліся чатыры семінары ў дыстанцыйнай форме.

Так, у ходзе вебінара “Бізнес-трамплінг для юнага прадпрымальніка” удзельнікі праекта даведаліся пра асноўныя прынцыпы і механізмы арганізацыі дзейнасці вочна-завочнай бізнес-школы, пра арганізацыйна-змястоўныя ўмовы сумеснай дзейнасці педагогаў і вучняў у галіне фарміравання і развіцця прадпрымальніцкіх кампетэнцый.

Вядучымі вебінара выступілі генеральны дырэктар бізнес-інкубатара ЗАТ “МАП ЗАТ”, намеснік старшыні Мінскага абласнога савета па развіцці прадпрымальніцтва Сяргей Найдовіч і дырэктар дырэкцыі бізнес-інкубатара ЗАТ “МАП ЗАТ” (Мінскі раён, аграгарадок Калодзішчы) Марына Найдовіч.

Індывідуальны прадпрымальнік, заснавальнік агенцтва дзіджытал-рэкламы і SММ Станіслаў Жукаў правёў вебінар “Прадпрымальніцкая ідэя як аснова паспяховага бізнесу”. Вядучы падрабязна распавёў школьнікам пра выкарыстанне традыцыйнага маркетынгу і асаблівасці стварэння такіх рэкламных прадуктаў, як рэкламныя ролікі, відэасюжэты, кантэнт.

Для ўдзельнікаў вебінара “Абарона ідэй перад партнёрамі: асновы моцнай прэзентацыі” дацэнт эканамічнага факультэта БДУ, кандыдат эканамічных навук Святлана Касцюкова прадставіла спосабы падрыхтоўкі і структуру розных відаў прэзентацый, разгледзела прыклады прэзентацый для дзелавых камунікацый.

Падчас вебінара “Асновы вядзення стартапа”, які правёў загадчык лабараторыі робататэхнічных сістэм Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Рыгор Пракаповіч, удзельнікі даведаліся пра ўмовы, неабходныя для стварэння і развіцця стартапа, разгледзелі асноўныя этапы яго развіцця, а таксама формы і крыніцы фінансавання.

Усяго ў рабоце навучальных семінараў прынялі ўдзел 276 навучэнцаў і педагагічных работнікаў.

Больш падрабязна азнаёміцца з работай абласной бізнес-школы і мерапрыемствамі абласнога праекта можна ў лічбавым дзённіку праекта  «Предпринимательская инициатива, финансовая грамотность. Современное образование: новые драйверы экономики».

Таццяна ПРАЛІСКО,
начальнік цэнтра падтрымкі інавацыйнай адукацыйнай практыкі і конкурснага руху Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий