- МІНШЧЫНА, Рэгiёны

З праектамі цікавей

 

 

Ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці з 2003 года рэалізуюцца абласныя педагагічныя праекты, лепшыя з якіх штогод прадстаўляюцца ў ходзе творчай справаздачы.

У чэрвені ў дыстанцыйнай форме адбылася творчая справаздача ўстаноў адукацыі, якія завяршыла ў 2019/2020 навучальным годзе рэалізацыю педагагічных праектаў. У гэты дзень кіраўнікі педагагічных праектаў 14 устаноў адукацыі Мінскай вобласці прэзентавалі эфектыўныя вынікі праектнай дзейнасці. Удзельнікамі мерапрыемства сталі больш за 110 педагагічных работнікаў і спецыялістаў адукацыі.

Падчас творчай справаздачы былі прадстаўлены:

– вынікі ўкаранення мультыплікацыі ў адукацыйны працэс дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Барысава;

– метадычнае забеспячэнне карэкцыйна-педагагічнай працы з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі мовы з выкарыстаннем лега-канструявання, распрацаванае педагогамі ясляў-сада “Сонейка” п. Дружны Пухавіцкага раёна;

– практыка работы па фарміраванні ўяўленняў пра прафесіі дарослых у выхаванцаў дзіцячага садка № 8 г. Стоўбцы (электронныя адукацыйныя рэсурсы для фарміравання ў выхаванцаў уяўленняў пра прафесіі, сямейны web-праект “На работу вместе с Профиком”, сямейны фестываль прафесій);

– вопыт працоўнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту Гоцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Салігорскага раёна, заснаваны на выкарыстанні фальклору і прадметаў традыцыйнай культуры ў адукацыйным працэсе;

– прадметна-развіццёвае і дыдактычнае асяроддзе, створанае для арганізацыі дзіцячай анімацыі ў яслях-садзе № 4 “Залаты ключык” г. Заслаўя Мінскага раёна;

– метадычная работа гімназіі № 2 г. Салігорска, накіраваная на развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў;

– практыка работы Рассветаўскай сярэдняй школы Клецкага раёна, накіраваная на фарміраванне эканамічных уяўленняў ў вучняў;

– сістэма работы школьнага медыяхолдынга, створаная ў Каменскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Капыльскага раёна (адукацыйныя праграмы аб’яднанняў па інтарэсах “Школьная газета “Flag нам у рукі“, “Кінастудыя “Свет у аб’ектыве”);

– вынікі работы школьнага інфармацыйнага цэнтра, арганізаванага на базе сярэдняй школы № 3 г. Капыля;

– тэхналогія дыферэнцыраванай работы з навучэнцамі Бараўлянскай сярэдняй школы № 2 Мінскага раёна з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата, якая рэалізуецца ва ўмовах спецыяльнай медыцынскай групы;

– прафілактыка дэвіянтных паводзін у навучэнцаў Сноўскай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна праз уцягванне іх у актыўнае ўзаемадзеянне з удзельнікамі адукацыйнага працэсу;

– сістэма работы з навучэнцамі Ванелевіцкай сярэдняй школы Капыльскага раёна, накіраваная на іх духоўна-маральнае выхаванне;

– мадэль ўзаемадзеяння Слуцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі з установамі адукацыі раёна па рэалізацыі інклюзіўнай адукацыі;

– забеспячэнне функцыянавання адзінага інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя Нясвіжскага раёна (інфармацыйныя сістэмы і рэсурсы, лакальныя нарматыўныя прававыя акты).

Ацэнку вынікаў рэалізацыі праектаў ажыццяўлялі члены Экспертнага савета галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама. Экспертны савет адзначыў высокі ўзровень прадуктыўнасці праектнай дзейнасці васьмі ўстаноў адукацыі вобласці.

Азнаёміцца з прадстаўленымі праектамі можна на сайтах устаноў адукацыі і на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Вольга ГЛІНСКАЯ,
метадыст цэнтра падтрымкі інавацыйнай адукацыйнай практыкі і конкурснага руху Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ