- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

З цікавасцю пра бяспеку

 

 

У летнім аздараўленчым лагеры “Лесавічок”, які працуе пры Шчорсаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна, адбылася цікавая сустрэча хлопчыкаў і дзяўчынак з супрацоўнікамі Навагрудскага РАНС.  

Нашы дзеці вельмі весела і з цікавасцю правялі час. У форме займальнай гульні супрацоўнікі Навагрудскага РАНС нагадалі дзецям нумары тэлефонаў экстранных службаў, асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці падчас пажараў, а таксама падарылі цікавыя кнігі і буклеты. А потым усе жадаючыя змаглі прымерыць баявое адзенне агняборцаў, а самыя актыўныя атрымалі салодкія прызы. Больш за ўсё навучэнцам спадабалася спецабсталяванне пажарных.

Мэтай дадзенага мерапрыемства было павысіць веды вучняў пра бяспеку іх жыццядзейнасці, паўтарыць нумары тэлефонаў экстранных службаў, а таксама звярнуць увагу на важнасць прафесіі пажарных.

Алег ХАРТОЎСКІ,
дырэктар лагера Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ