Вучымся бяспецы ў “Вясёлкавым горадзе”

- 18:44ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Як і штогод, адчыніла сёлета свае дзверы выхаваўча-аздараўленчая ўстанова “Вясёлкавы горад” сярэдняй школы № 2 Мастоў, гасцінна сустрэла ўсіх, хто любіць праводзіць час канікул весела, цікава і з карысцю.

Мэта работы ўстановы – стварэнне прывабнага і пазнавальнага для дзяцей гульнёвага асяроддзя, якое будзе спрыяць аздараўленню і актыўнаму адпачынку дзяцей, выхаванню культуры здаровага ладу жыцця, засваенню сацыяльна значнага вопыту ў розных відах дзейнасці.

Шмат увагі ў лагеры надаецца выхаванню культуры бяспекі жыццядзейнасці. Што трэба ведаць, каб агонь з сябра і памочніка не ператварыўся ў злога ворага, якая небяспека можа сустрэцца летам у лесе, пра якія правілы трэба памятаць, калі ідзеш на вадаём? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні атрымаюць хлопчыкі і дзяўчынкі, наведваючы наш “Вясёлкавы горад”.

Многа карыснай інфармацыі атрымалі дзеці падчас сустрэчы з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У гульнёвай форме выхаванцы замацавалі веды пра правілы паводзін пры пажары, пра меры бяспекі з агнём.

Спадзяёмся, што нашы намаганні навучаць дзяцей культуры бяспечных паводзін, прынясуць карысць, а той вопыт, які набудуць выхаванцы, сапраўды дапаможа ім у жыцці.

Наталля ПАПЯНЮК,
дырэктар лагера “Вясёлкавы горад” сярэдняй школы № 2 Мастоў

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий