- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Высокая ўзнагарода Веранікі Трубкінай

 

 

Студэнтка 4-га курса (зараз ужо выпускніца) факультэта бухгалтарскага ўліку Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, прафарг групы, старшыня камісіі па вучэбнай рабоце прафкама студэнтаў Вераніка Трубкіна стала лаўрэатам спецыяльнай прэміі аблвыканкама за дасягненні ў сацыяльнай сферы.

– Вераніка вядзе актыўнае навуковае, творчае і грамадскае жыццё. Яна аўтар 14 навуковых артыкулаў, удзельнік шматлікіх прадметных алімпіяд, навуковых канферэнцый, а таксама рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ з укараненнем у вытворчасць атрыманых вынікаў даследавання, член студэнцкіх навуковых лабараторый. У творчым партфоліа Веранікі, дзякуючы ўдзелу ў калектыве «“Тэатр танца “Тры-чатыры”», ёсць граматы і дыпломы розных конкурсаў, арт-праектаў, фестываляў абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. У 2019 годзе яна была ў ліку ўдзельнікаў Рэспубліканскага Венскага навагодняга балю для моладзі. Вераніка таксама з’яўляецца ўладальнікам званняў “Лепшы студэнт” і “Лепшы выпускнік” акадэміі, – паведаміў старшыня прафкама студэнтаў БДСГА Віталь Сідзюк.

Спецыяльная прэмія Магілёўскага аблвыканкама за дасягненні ў сацыяльнай сферы ўручаецца штогод. Па выніках 2019 года ўладальнікамі высокай узнагароды сталі 49 прадстаўнікоў розных прафесій, сярод якіх дзеячы культуры, педагогі, медыцынскія работнікі, журналісты і спартсмены.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота прадастаўлена прафкамам студэнтаў БДСГА

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий