Кніга лета – 2020

- 9:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Каб адпачынак выхаванцаў аздараўленчага лагера “Усмешка” сярэдняй школы № 1 Дзятлава быў цікавым і карысным, педкалектыў рэалізаваў творча-гульневы праект лагернай змены “Кніга лета – 2020.

Кожны новы дзень – гэта новая старонка кнігі, новае адкрыццё. У рамках рэспубліканскай акцыі “Лета – на здароўе!” у лагеры прайшло шмат мерапрыемстваў: гадзіна здароўя “У каралеўстве медыцыны”, конкурс санбюлетэняў “У царстве гігіены”, хвілінкі здароўя “Як абараніцца ад COVID-19”, фестываль сацыяльных ролікаў “Правядзі лета выдатна”.

Выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у раённым экалагічным анлайн-чэленджы “ Эка+”. Кожны дзень у лагер прыходзілі новыя заданні, якія рабяты выконвалі з цікавасцю і захапленнем. Гэта і фотачэлендж пра раслінны і жывёльны свет, відэачэлендж “У згодзе з прыродай, у згодзе з сабой”, экачэлендж “Мода і вырабы з прыроднага матэрыялу”. Па выніках конкурсу лагер “Усмешка” быў узнагароджаны дыпломам 2-й ступені аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.

Запамінальнай падзеяй для выхаванцаў была акцыя “Адзін дзень з МНС”. Супрацоўнікі РАНС правялі цікавую і пазнавальную сустрэчу з выхаванцамі, прапанавалі цікавыя гульні, паказалі тэхніку ў дзеянні.

Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства арганізаваў раённую анлайн-гульню “Турляндыя”, у якой нашы выхаванцы прынялі актыўны ўдзел. Разам з педагогамі быў складзены маршрут экскурсіі па родным горадзе “Сцежкамі малой радзімы”, зняты невялікі відэаролік “Разам весела крочыць па прасторах…” і інш. Па выніках гульні каманда лагера “Усмешка” была ўзнагароджана дыпломам 1-й ступені.

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у лагеры прайшоў флэш-моб з удзелам савета піянерскай дружыны імя М.С.Марозавай. 9 ліпеня ў летніку “Усмешка” адбыўся музейны ўрок з нагоды 76-й гадавіны вызвалення Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выхаванцы летніка віртуальна прайшлі дарогамі вайны, каб глыбей адчуць шчасце міру і радасць Вялікай Перамогі. Нельга было не ўспомніць пра мемарыяльны помнік на дзятлаўскіх могілках, дзе пахаваны больш за 70 дзяцей з розных краін свету, якія адпачывалі ў лагеры пры санаторыі “Наваельня” і ў перыяд акупацыі загінулі ад голаду, эпідэмій і зверстваў фашыстаў. Таксама нашы выхаванцы знялі відэавіншаванне для ветэранаў і жыхароў раёна.

За 18 дзён знаходжання ў лагеры педагогі сумесна з выхаванцамі рэалізавалі задуманы праект “Кніга лета – 2020”.

Таццяна АВЕРКАВА,
дырэктар лагера “Усмешка” сярэдняй школы № 1 Дзятлава,
Наталля ЯКАБЧУК,
старшы выхавальнік лагера

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий