- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

У падарожжа з “Сонейкам”

 

 

У ліпені адзінаццаць кемлівых і знаходлівых вучняў Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна на чароўным цягніку накіраваліся ў захапляльнае падарожжа па родным краі.

Штодзённа ўдзельнікі лагера наведваюць розныя краязнаўчыя станцыі, дзе знаёмяцца з новымі куточкамі малой радзімы, праяўляюць свае таленты і творчыя здольнасці. Маршрут падарожжа пралягае праз станцыі, якія адлюстроўваюць гісторыю і непаўторнасць прыроды роднага краю. На кожным прыпынку юныя вандроўнікі атрымліваюць пазлы, з якіх у канцы лагернай змены складзецца цэласная карціна, якая раскрые мэту падарожжа. Таксама штодзённа дзеці атрымліваюць індывідуальныя зоркі за выкананне правіл лагера і актыўны ўдзел у мерапрыемствах. Выхаванцам, якія набралі дваццаць зорак, прысвойваецца статус юнага краязнаўцы, а больш двух дзясяткаў зорак – знаўцы роднага краю.

Жыццё ў лагеры арганізавана па статуту падарожніка, а самыя яркія моманты заносяцца ў летапіс падарожніка і памяшчаюцца на школьным сайце.

Экспедыцыя пачалася са станцыі Лагерная, затым пабывалі на станцыях Адкрыццяў, Здароўя, Добрых спраў, Гістарычнай, Экалагічнай, Бяспечных паводзін, Турыстычнай. І кожны праведзены дзень – гэта нешта новае, цікавае, незабыўнае.

Школьны лагер аб’ядноўвае дзяцей розных узростаў. Ёсць такія, якія наведваюць яго ў першы раз, а ёсць навучэнцы, якія з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі лагера на працягу многіх гадоў. І кожны раз яны з задавальненнем наведваюць лагер, бо ўпэўненыя, што іх чакае нешта новае і незвычайнае, таму што побач іх выхавальнікі – людзі здольныя, творчыя і ініцыятыўныя.

Традыцыйна зрабіць работу лагера больш разнастайнай і цікавай дапамагаюць работнікі Свіслацкага РАНС, Цэнтра культуры і адпачынку аграгарадка Пацуі, Пацуеўскай бібліятэкі, Свіслацкага РАУС.

Падарожжа ў лагеры “Сонейка” працягваецца. Наперадзе ў маленькіх падарожнікаў новыя прыгоды, цікавыя адкрыцці і незабыўныя ўражанні ад вандроўкі ў кампаніі лепшых сяброў.

Святлана НІЧЫПАРУК,
дырэктар аздараўленчага лагера “Сонейка”
Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы
аг.Пацуі Свіслацкага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ