- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

“Кадр.by”. Крокамі перамог

 

 

Чацвёрты год працуе на базе Рэплеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна лагер працы і адпачынку “Кадр.by”. У гэтым годзе змена была прысвечана здзяйсненню праекта “Крокі да Перамогі”.

Для старшакласнікаў (у лагер прымаюць дзяцей з 14 гадоў) – гэта магчымасць не толькі адпачыць у кампаніі сяброў, але і зарабіць грошы. 12 рабят нашай установы працавалі у гэтым годзе на палетках гаспадаркі КСУП “Ваўкавыскае”. У першую палову дня разам з выхавальнікамі Марыяй Васільеўнай Савіцкай і Юліяй Міхайлаўнай Ілючак дзеці займаліся праполкай, падрыхтоўкай складоў да ўборкі збожжавых, у другую – у лагеры праходзілі выхаваўчыя мерапрыемствы: квест-гульня “75 гадоў Вялікай Перамогі”, інтэлектуальна-патрыятычная гульня “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь”, гульнявая забаўляльная праграма “Вакол свету за 18 дзён”, краязнаўчае падарожжа “Жыві, працуй і квітней на славу Радзімы, наш край!”, свята мячоў і паветраных шароў “Вясёлыя шары” і іншыя.  

– Лагер працы і адпачынку сапраўды вельмі добрая форма занятасці для школьнікаў на час канікул. Бацькам не трэба турбавацца, чым займаюцца дзеці, пакуль яны на працы. Да таго ж у лагеры арганізавана трохразовае харчаванне (сняданак, абед і падвячорак), прадумана забаўляльная праграма і плюс – дзеці атрымаюць зарплату. Хочацца сказаць словы падзякі адміністрацыі гаспадаркі, арганізатарам працоўнага дэсанту, – гаворыць намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце школы, бяссменны дырэктар лагера Ілона Якаўлеўна Малчанава.

18 дзён праляцелі хутка, але ўсе яны былі прадуктыўнымі і насычанымі і надоўга застануцца ў памяці дзяцей.

Таццяна РАДЗЕЙКА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Рэплеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ