- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Экскурсія на выратавальную станцыю

 

Выхаванцы ясляў-сада № 5 Кармы 17 ліпеня пабывалі на Кармянскай выратавальнай станцыі, супрацоўнікі якой правялі для дашкалят займальны занятак пра правілы паводзін на вадзе.

 

У ходзе гутаркі дзецям нагадалі пра дазволеныя і забароненыя месцы купання, правілы бяспекі падчас купання, пазнаёмілі са сродкамі выратавання на вадзе, перасцераглі ад небяспечных свавольстваў на вадзе.

У час экскурсіі дзеці пазнаёміліся са складанай прафесіяй вадалаза, з выратавальнымі сродкамі: маскай, аквалангам, ластамі, выратавальным кругам і вадалазным касцюмам.

                 

Дзяўчынкі і хлопчыкі з вялікім задавальненнем прымяралі выратавальнае абсталяванне, спрабавалі дыхаць праз акваланг. Для малых гэта было сапраўдным цудам, тым больш, што завяршылася мерапрыемства катаннем на лодцы па возеры.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел і самі выхавальнікі дашкольнай установы, якія правялі на пляжы для дзяцей конкурсы і віктарыны. У якасці прыза кожны выхаванец атрымаў ад БРТРВ (ОСВОДа) нагрудны значок “Умею плаваць” і брашуры, якія будуць карысныя таксама і іх бацькам.

Вольга ХАМЯНКОВА,
намеснік загадчыка ясляў-сад № 5 Кармы

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ