Жывая прырода для дашкалят

- 16:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Хлопчыкі і дзяўчынкі ясляў-сада № 15 Смаргоні разам з выхавальнікамі адправіліся ў падарожжа па экалагічнай сцежцы.

Напачатку падарожжа вясёлая Цётачка Сава пазнаёміла ўсіх з лясной граматай і растлумачыла правілы паводзін на экалагічнай сцежцы. А далей, у залежнасці ад узросту, дашкольнікі знаёміліся са з’явамі і аб’ектамі жывой прыроды.

Так, самыя маленькія выхаванцы (2–3 гадоў) у гульнявой форме назіралі за раслінамі і хатнімі жывёламі. Гэта спрыяла фарміраванню ў іх пачуцця прыгожага, выхаванню любові да хатніх птушак.

Выхаванцы 3–4 гадоў на сваім невялічкім агародзе даведаліся шмат цікавага пра ўмовы вырошчвання раслін, атрымалі першыя навыкі догляду за імі. Разам з выхавальнікамі яны з задавальненнем палолі градкі, палівалі гародніну.

Для дашкалят 4–5 гадоў педагогі арганізавалі маршрут па сцежцы турыста. Падчас падарожжа дзеці гулялі, назіралі за прыродай, адгадвалі загадкі і выконвалі заданні, знаёміліся з жыццём мурашак і іх важнасцю для прыроды. На метэастанцыі навучыліся вызначаць кірунак і сілу ветра, а таксама час па сонечным гадзінніку.                    

Самыя старэйшыя выхаванцы, якім ужо па 5–6 гадоў, замацоўвалі ўяўленні пра жывёл розных прыродна-кліматычных зон, гуртавалі іх па розных прыкметах – класах, месцы пражывання, спосабу перамяшчэння і г.д. Асаблівая ўвага была ўдзелена жывёлам беларускіх лясоў, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

               

З’явы і аб’екты жывой прыроды прыцягваюць дзяцей прыгажосцю, яркасцю фарбаў і разнастайнасцю. Назіраючы за імі, малыя спазнаюць навакольны свет, а падарожжа па экалагічнай сцежцы дае ім магчымасць адчуць сябе адказнымі за прыроду.

Алена ТРАСКОЎСКАЯ, Аксана ТАГАНАВА,
музычныя кіраўнікі ясляў-сада № 15 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий