- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Змена скончылася, справы працягваюцца

 

Цікава і пазнавальна правялі летні час 25 навучэнцаў Добаснянскага ясляў-сада – сярэдняй школы ў лагеры “Брыганціна”.

Школьнікаў чакалі спартыўная гадзіна “Ад старта да фініша”, гульнявыя праграмы “Беларусіяда” і “Правядзі лета здорава”, мерапрыемствы экалагічнай накіраванасці: гульня-конкурс “Знаўцы прыроды”, квест-гульня “Загадкі лета”, экалагічны рынг “Твае суседзі па планеце”. Інтэлектуалы дэманстравалі свае веды ў эрудыт-аўкцыёне “Хачу ўсё ведаць”, гульнях “Інтэлектуальны лабірынт” і “Слабае звяно”. Вялікай папулярнасцю карысталіся конкурсна-гульнявыя праграмы, якія праводзіліся сумесна з сельскім Домам культуры вёскі Добасна і сельскай бібліятэкай.

У праграме лагера значыліся таксама мерапрыемствы патрыятычнага кірунку. Выхаванцы даведаліся шмат цікавага пра гісторыю мясцовага краю і выдатных людзей, якія ўнеслі ўклад у гісторыю Кіраўскага раёна. Падчас віртуальнага падарожжа па Беларусі дзеці пазнаёміліся з важнымі этапамі развіцця і станаўлення нашай краіны, з помнікамі гісторыі і культуры, народнымі паданнямі і легендамі.

З захапленнем выхаванцы збіралі травы для наведвання фіта-гасцёўні “Крыніца здароўя”, дзе выхавальнікі арганізавалі для іх чаяванне і цікавую гутарку пра гісторыю ўзнікнення чаю, традыцыі чаявання. Не меньшы інтарэс праявілі дзеці, вырабляючы розныя рэчы з прыроднага матэрыялу, а пасля ўдзельнічаючы ў конкурсе пляжных убораў.

Работа школьных аздараўленчых лагераў скончылася, але лета працягваецца, і нашы навучэнцы не застаюцца без справы. Цяпер яны ўдзельнічаюць у абласным інтэрнэт-марафоне “Праводжу лета з карысцю”, дзе дзеляцца сваімі творчымі поспехамі і дасягненнямі, пазітыўным вопытам у набыцці жыццёвых навыкаў. Акрамя таго, на час летніх канікул у нашай школе арганізавана праца спартыўнай пляцоўкі, стадыёна, трэнажорнай залы, камп’ютэрнага класа.

Таццяна ВОЛКАВА,
намеснік дырэктара па ВВР
Добаснянскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Кіраўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ