- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Нашы творчыя дасягненні

 

Упершыню гэтым летам у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 58 Гродна арганізавалі некалькі мерапрыемстваў: інтэлектуальны конкурс “Ажыві казку: па слядах герояў А.С.Пушкіна”, “Пушкінскі дзень у дашкольным цэнтры”, дабрачынную акцыю “Твары дабро” па зборы і перадачы кніг А.С.Пушкіна дзецям цэнтра дапамогі “ВЕРА”, удзел у “Пушкінскай дыктоўцы – 2020”.

Вынікі ўдзелу ў Міжнароднай асветніцкай акцыі “Пушкінская дыктоўка” пераконваюць нас у тым, што і ў маленькіх дзяцей могуць быць вялікія перамогі. Нашы выхаванцы Маргарыта Хоміч (6 гадоў) і Яна Бушык (4 гады) сталі пераможцамі асветніцкай акцыі “Пушкінская дыктоўка – 2020”.

Каб стаць удзельнікамі конкурсу, ды яшчэ з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, дзецям спатрэбілася не толькі дапамога бацькоў, але і кемлівасць, а таксама падручныя сродкі. Напрыклад, Яна Бушык выконвала заданні “Пушкінскай дыктоўкі”, сумяшчаючы іх з прагулкай на свежым паветры. І намалявала залатую рыбку як выкананне аднаго з творчых заданняў “Малюем А.С.Пушкіна”.

Сярод прыхільнікаў творчасці А.С.Пушкіна і знаўцаў рускай мовы апынуліся і педагогі дашкольнага цэнтра – выхавальнік Вольга Віктараўна Бялко і выхавальнік-метадыст Таццяна Віктараўна Красоўская, якія прынялі ўдзел у Міжнароднай асветніцкай акцыі “Пушкінская дыктоўка – 2020” сярод дарослых удзельнікаў. Як вынік, яшчэ два дыпломы пераможцаў апынуліся ў скарбонцы “Дасягненняў калектыву”, пацвярджаючы абсалютнае веданне рускай мовы на прыкладзе творчасці вялікага рускага паэта.

Нядаўна ў дашкольны цэнтр прыйшла яшчэ адна навіна, пра вынікі ўдзелу нашай вахаванкі, пяцігадовай Дзіяны Качура, у міжнародным дзіцячым творчым конкурсе па экалогіі “Здароўе планеты? У маіх руках”. Яна адзначана дыпломам ІІІ ступені за малюнак “Каб чыстым паветрам дыхаць – трэба прыроду ахраняць”.

Вольга КЛІМ,
загадчык ДЦРД № 58 Гродна

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий