Сцяжынкамі роднай зямлі вядзе Ярынка

- 20:50МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

У сучасным дынамічным свеце асаблівую актуальнасць і значнасць набывае фактар маральнага і патрыятычнага выхавання маладога пакалення. Сёння перад педагогамі і бацькамі стаіць няпростая задача: раскрыць дзіцяці непаўторнасць, багацце і прыгажосць роднага краю, узгадаваць у дзіцячай душы насенне любові да роднай прыроды, гісторыі і культуры краіны, да працы родных і блізкіх людзей.

Выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да Радзімы – адзін з найважнейшых напрамкаў работы нашай дашкольнай установы. У мінулым навучальным годзе педагагічны калектыў завяршыў рэалізацыю рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці навучэнцаў у рамках арганізацыі і дзейнасці рэгіянальных віртуальных музеяў”, а з верасня 2019 года мы ўдзельнічаем у рэспубліканскім інавацыйным праекце “Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў на аснове стварэння і рэалізацыі турысцка-краязнаўчых медыяпадарожжаў”.

Удзел педагогаў у інавацыйнай дзейнасці прадугледжвае пастаноўку пэўных задач, выкананне якіх патрабуе пошуку новых форм, метадаў і прыёмаў працы. Разам з педагогам дашкольнай адукацыі Кацярынай Ягораўнай Курносавай мы аформілі ў нашай групе “Цэнтр краязнаўства”, дзе ў даступнай для дзяцей форме размясцілі матэрыялы пра нашу вялікую і малую радзіму. Галоўны персанаж “Цэнтра краязнаўства” – хусткавая лялька Ярынка, сумесна створаная намі.

Дыдактычная лялька з’яўляецца актыўнай удзельніцай адукацыйнага працэсу не толькі групы, але і ўстановы. Выкарыстоўваем яе як у спецыяльна арганізаванай, так і ў свабоднай гульнявой дзейнасці выхаванцаў. Наша Ярынка – удзельніца раённых, абласных і нават рэспубліканскіх мерапрыемстваў.

У бягучым навучальным годзе мы надалі хусткавай ляльцы другое жыццё – перавялі вобраз у віртуальную прастору і стварылі “Пазл-падарожжа з лялькай Ярынкай”. Гэта займальная вандроўка, створаная ў рамках турысцка-краязнаўчага медыяпадарожжа “Сцяжынкамі роднай зямлі”. Разам з Ярынкай нашы выхаванцы падарожнічаюць па памятных мясцінах роднага горада, пазнаюць шмат цікавага і пазнавальнага, актыўна замацоўваюць атрыманыя ўяўленні. Гуляючы з гэтай лялькай, хлопчыкі і дзяўчынкі становяцца ініцыятыўнымі, камунікабельнымі.

Мэтанакіраванае, сістэматычнае выкарыстанне хусткавай лялькі на занятках і ў свабоднай дзейнасці дазволіла нам значна пашырыць круг уяўленняў дзяцей пра навакольны свет, актывізаваць развіццё мовы і ў цэлым павысіць эфектыўнасць педагагічнай працы.

Хусткавая лялька Ярынка – сапраўдны цуда-дапаможнік, які мае развіваючае, навучальнае і выхаваўчае значэнне. Гэтая лялька выклікае ў дзяцей захапленне, здзіўленне, жаданне размаўляць з ёй. Усе, хто знаёміцца з нашай Ярынкай, адразу разумеюць, колькі радасці прыносіць яна і дзецям, і дарослым.

Алена ЧУДАКОВА,
выхавальнік ясляў-сада № 7 Круглага

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий