Вучым правілы дарожнага руху

- 2:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Правілы дарожнага руху дзеці павінны знаць з дзяцінства, каб пазбегчы непрыемных сітуацый на дарозе. Асабліва актуальнае гэтае пытанне ў летні перыяд.

Таму у нашай дашкольнай установе кожны месяц педагогі арганізуюць забавы па правілах дарожнага руху. І гэты месяц не стаў выключэннем. Педагогамі дашкольнага цэнтра была арганізавана забава “Вучым правілы дарожнага руху”.

У госці завітаў інспектар ДПС і звярнуўся да самых маленькіх удзельнікаў дарожнага руху – дзяцей, у гульнявой форме расказаў малым пра правілы дарожнага руху.

Дзеці селі за руль сваіх аўтамабіляў, а інспектар ДПС расказаў, як правільна паводзіць сябе кіроўцам, пешаходам і пасажырам на дарогах. Дзякуючы віктарыне і музычным конкурсам дзеці змаглі замацаваць атрыманыя веды.

Пасля яны арганізавалі міні-канцэрт, на якім чыталі вершы, пелі прыпеўкі пра дарожныя знакі і правілы дарожнага руху,

Дзякуючы гэтаму мерапрыемству дзеці даведаліся пра важнасць правілаў дарожнага руху і неабходнасць іх выканання.

Ала АЛЯШКЕВІЧ,
выхавальнік Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий