Юныя балельшчыкі

- 2:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулка Арсен і Антон, яшчэ калі першы раз былі ў прытулку, сталі прыхільнікамі футбольнага клуба “Смаргонь”.

Хлапчукам падабаецца назіраць за трэніроўкамі моцных падцягнутых гульцоў на суседнім стадыёне. Бачачы станоўчы прыклад здаровага ладу жыцця, дзеці сталі марыць пра спартыўны лёс.

Гульцы клуба таксама не застаюцца ўбаку, рэгулярна перадаюць дзецям тарты і пірожныя, а самыя адданыя заўзятары гульні атрымалі футболкі і шалікі. Раней дырэктар ФК “Смаргонь” Павел Люцько падарыў работнікам і выхаванцам Смаргонскага СПЦ маскі для абароны органаў дыхання, а за грошы, пералічаныя клубам на Новы год, у дзвюх спальнях прытулка з’явіліся функцыянальныя жалюзі.

У далейшым у нас яшчэ шмат агульных планаў: выхаванцы змогуць наведваць трэніроўкі і гульні любімай каманды.

Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар Смаргонскага СПЦ
Фота з архіву СПЦ

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий