- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

16 патрэбных урокаў

 

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы пачаў дзейнічаць лагер дзённага знаходжання “Парастак”, змена “Рэйнджары ў акадэміі лідэра, ці mission complete”.

Тэма рэйнджараў вядомая многім дзецям, цяпер большасць хлопчыкаў і дзяўчынак хочуць стаць супер-героямі і “авалодаць звышнатуральнай сілай”, каб стаць сапраўднымі лідэрамі ў сучаснасці свеце. Таму нездарма была ўзятая ідэя рэйнджараў для лідэрскай змены ў лагеры. “Выхаванцы з будучыні” будуць вучыцца ў акадэміі юнага лідэра для таго, каб пасля вяртання назад, у 2020 год, навучыць аднагодкаў усяму таму, чаму навучыліся самі.

На працягу змены выхаванцы пераўвасабляюцца ў адважных акадэмікаў-рэйнджараў, якія спяшаюцца на дапамогу людзям. За час работы лагера юныя акадэмікі засвояць 16 урокаў пра саміх сябе, дружбу, гульні і многае іншае, пазнаюць мноства цікавага, а самае галоўнае – набудуць сапраўдныя якасці лідэра.

Настасся СЫЧЭЎНІК,
педагог-арганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ