Забавы з Вітамінкай

- 21:05ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

Вясёлую і карысную забаву арганізавалі для сваіх выхаванцаў педагогі ясляў-сада № 5 Кармы.

На дзіцячую пляцоўку завітала вясёлая Вітамінка. Яна прынесла ліст ад герояў вядомага мультфільма – Шарыка і Матроскіна, у якім тыя паведамлялі, што дзядзька Фёдар захварэў.

Дзеці пагадзіліся дапамагчы героям. Яны сабралі цэлыя кошыкі садавіны, гародніны, а таксама кошык з вітамінамі.

У аснове такой забавы, зразумела, было навучанне. Выхаванцы даведаліся пра карысць вітамінаў, разгадалі загадкі пра гародніну і садавіну, за што атрымалі памятныя медалькі. Дашкаляты ўдзельнічалі ў конкурсах “Збяры кошык”, “Вітаміны”, пагулялі ў гульні “Вінаграднікі”, “Таўсцячкі і худышкі”, “Вяршкі-карэньчыкі” і інш. У канцы мерапрыемства Вітамінка распавяла хлопчыкам і дзяўчынкам пра тое, якія прадукты ўтрымліваюць вітаміны А, В1, В2, В6, В12, С і D і чаму яны так патрэбныя арганізму чалавека. Цяпер нашы выхаванцы добра ведаюць, якую гародніну і садавіну абавязкова трэба ўжываць у ежу, каб мець здаровыя зубы, добры апетыт, радзей прастуджвацца, быць бадзёрым і моцным.

Праз гульню і забавы дашкаляты спасцігаюць шмат карыснага. Інфармацыя застаецца ў іх памяці, яны дзеляцца ёю са сваімі бацькамі і сябрамі. Дзеці растуць, а веды застаюцца.

Юлія ШПАКАВА,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 5 Кармы

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий