- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Час водных забаў

 

 

Педагогі ясляў-сада № 5 Кармы арганізавалі для выхаванцаў чарговую вясёлую забаву. На гэты раз малых чакала “Водная феерыя”.

Надвор’е цёплае, таму гульні з вадой на свежым паветры – выдатная магчымасць павесяліцца, атрымаць незабыўныя ўражанні і радасць ад зносін з аднагодкамі.

Чаго толькі ні было на нашым водным свяце! Распачаў забаву конкурс водных фантанаў, у якім дзеці прыдумвалі розныя назвы сваім фантанам. “Фантан сяброўства”, “Залатая рыбка”, “Дзіцячы фантан”, “Фантан марскі”, “Фантан “Матылёк” – вось такія вобразы былі ў хлопчыкаў і дзяўчынак. Далей пайшлі цікавыя і нават незвычайныя заданні з вадой. Эстафета “Перанясі ў далоньках”, конкурс “Размытыя малюнкі”, спаборніцтва “Самы трапны”, эстафета “Мокрая хустачка”, гульня-забава “Кіданне бомбачак”.

   

А з якім запалам малыя ўдзельнічалі ў сапраўднай воднай бітве, выкарыстоўваючы водныя пісталеты і самаробныя пырскаўкі! Яшчэ большы азарт з’явіўся, калі да гарэзлівых хлопчыкаў і дзяўчынак далучыліся іх выхавальнікі.

Дарослыя з задавальненнем акунуліся ў дзяцінства, а твары дзяцей свяціліся радасцю і шчасцем. Зразумела! Бадай, упершыню малым было дазволена тое, што звычайна забараняецца.

Юлія ШПАКАВА,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 5 Кармы

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ