- МІНШЧЫНА, Рэгiёны

#Разам_ярчэй!

 

 

Загарадны дзіцячы аздараўленчы лагер “Верас” упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта адкрыў другую змену 21 ліпеня. Дэвізам сталі словы “#Разам ярчэй!”.

У лагеры адпачываюць 60 чалавек 6–18 гадоў, уключаючы выхаванцаў Чэрвеньскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Добра прадуманы план мерапрыемстваў, які ўключае як спартыўныя, так і інтэлектуальна-развіццёвыя, мастацкія кірункі, дае магчымасць для фізічнага, духоўна-маральнага, грамадзянскага і патрыятычнага развіцця выхаванцаў. Найбольш папулярнымі сярод дзяцей з’яўляюцца такія мерапрыемствы, як “Сямейны марафон”, “Лагерная кніга рэкордаў Гінеса”, “Міс і Містэр “Вераск”, “Што? Дзе? Калі?”, спартакіада “Атлеты-2020”, квест-гульні на патрыятычную, краязнаўчую і іншыя тэматыкі.   

             

У рамках Года малой радзімы ў лагеры запланаваны і праводзяцца сацыяльна значныя мерапрыемствы, напрыклад, акцыя па навядзенні парадку на тэрыторыі лагера, завочныя падарожжы па родных мясцінах, гульня “Што? Дзе? Калі?”, “Мая Чэрвеньшчына”, “Мелодыі роднага краю”, “Гульні народаў свету”. Колькі выдумкі, творчасці і фантазіі праявілі дзеці разам са сваімі выхавальнікамі падчас падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў.

Вялікая ўвага ўдзяляецца пытанням бяспекі, таму штодзённа праходзяць прафілактычныя гутаркі, прысвечаныя захаванню здароўя, арганізаваны прагляд адпаведных відэафільмаў.

   

Гатовага рэцэпта добрай лагернай змены не існуе, але выхавальнікі нашага лагера ўпэўнены, што ўзаемаразуменне і добры настрой – аснова поспеху ў вырашэнні любых выхаваўчых задач. Дарослыя клапоцяцца пра тое, каб дзецям было весела і каб кожны дзень у “Верасе” надоўга застаўся ў іх памяці.

В.В.ЗАХАРАЎ,
старшы выхавальнік
загараднага аздараўленчага лагера “Верас”

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ