- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Юныя тэлевізійныя зоркі

 

 

Можаце сабе ўявіць, што актыўныя, вясёлыя і творчыя рабяты-лідэры, якія праводзяць час у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Час першых” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі, здымалі тэлесюжэты? Не здзіўляйцеся, менавіта так! Яны былі ўдзельнікамі змены “Лідэр Star-ТV”.

26 крэатыўных хлопчыкаў і дзяўчынак 10–14 гадоў на 18 дзён пагрузіліся ў загадкавы свет тэлебачання, а таксама ўмацоўвалі сваё здароўе, развівалі творчыя здольнасці, прымалі ўдзел у шматлікіх конкурсах, экскурсіях і проста весяліліся.

Тэлебачанне. Што можа быць больш загадкавым і цікавым? Усіх, хто хацеў бы стать часткай тэлеказкі, запрашаў да сябе наш лагер.

Пра каго мы здымалі нашыя тэлесюжэты? Вядома, пра саміх сябе: пра нашыя адкрыцці і дасягненні, падарожжы і прыгоды. І, вядома, пра лагер. Гэта дзіўнае месца стала невычэрпнай крыніцай тэм для юных тэлевізійнікаў.

У канцы адпачынку адбылося вялікае тэлесвята, дзе тэлекампаніі прэзентавалі “Відэаальбом нашага лета”. Акрамя гэтага былі ўзнагароджаны пераможцы ў розных намінацыях (“Лепшае інтэрв’ю”, “Лепшы рэпартаж”, “Лепшы выпуск навін”), а лепшая тэлекампанія атрымала “Тэфі”.

Кожны дзень мы пераключалі каналы: “Здароўе-ТV”, “Кінапрэм’ера”, “Муз-ТV”, “Хатні”, “Профі-ТV”, “Гумар-ТV”, “Super-Sekret” і інш.

             

У якіх жа мерапрыемствах прымалі ўдзел юныя тэлевізійнікі? Кожны дзень у лагеры пачынаўся з тэлепраграмы “У эфіры – навіны”, падчас якой рабяты знаёміліся з карыснай інфармацыяй. Напрыклад, ці бываюць звычкі няшкоднымі, як можна захаваць прыгожую постаць, як правільна харчавацца.

Падчас адпачынку кожны мог знайсці сабе занятак па душы, бо мерапрыемствы праходзілі самыя розныя. Гэта конкурсна-гульнёвая праграмма “У краіне індзейцаў”, дваровыя гульні “Энергія старту”, квест-гульні “Пажарны эрудыт”, “Парк прафесій”, “Дэтэктыўнае агенства”, конкурсы малюнкаў на асфальце “Табе, родны горад!” і “Палатно дружбы”, спартыўна-інтэлектуальная гульня “Ведаю. Ганаруся!” (да 75-годдзя Вялікай Перамогі), сюжэтна-ролевая гульня “Кінапаказ у Лідэрскім завулку”, падчас якой трэба было агучваць героеў папулярных кіна- і мультфільмаў, “Джэм-сэйшн” (гульня-імправізацыя на музычных інструментах), конкурс букетаў з падручных матэрыялаў і многія іншыя. Тыя, хто любіць спорт, прымалі ўдзел у турніры па бадмінтоне, у камічным футболе “Гульні без правілаў”, у спаборніцтвах па скіпінгу, шахматных баталіях і інш. Юныя тэлевізійнікі пабываліі на экскурсіях у конным клубе і ціры.

У рамках сумеснага праекту грамадскіх арганізацый БРСМ і БРПА праходзілі “Сустрэчы на ўсе 100!” з цікавымі людзьмі: беларускім спартсменам-гіравіком Яўгенам Назарэвічам, прадстаўнікамі МНС і РАУС, кіраўнікамі прадпрыемстваў і карэспандэнтамі раённай газеты.

А яшчэ байдаркі… Наўрад ці ў кожным лагеры ёсць магчымасць займацца ў аб’яднанні “Грэбля на байдарках і каноэ”. У нашым лагеры такая магчымасць была!

Завяршылася лагерная змена якраз напярэдадні Міжнароднага дня дружбы. Да гэтай падзеі рабяты спецыяльна падрыхтавалі флэш-моб “Танцуй, пакуль малады!”. А грандыёзны гала-канцэрт “Тэфі-2020” без усялякіх сумненняў запомніцца кожнаму, хто адпачываў у крэатыўным лагеры.

Вікторыя ШЫЛКО,
педагог-арганізатар Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий