- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Палявыя зборы-2020 завершаны

 

На працягу трох дзён недалёка ад вёскі Шчанец Шчучынскага раёна праходзілі штогадовыя палявыя зборы праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі, якія завяршаюць гадавую праграму клуба. Выніковыя зборы былі арганізаваныя дзякуючы намаганням кіраўнікоў Генадзя Пятровіча Шышкіна і Паўла Паўлавіча Найды.

Выхаванцы клуба жылі як цалкам аўтаномнае воінскае падраздзяленне – самі хадзілі ў каравулы, неслі дзяжурствы па сталовай – усё па распарадку сапраўднай вайсковай часткі.  

Важнай падзеяй збораў стала праходжанне выпрабавання на права нашэння чорнага берэта. Выпрабаванне праходзіла ў тры этапы. Першы этап – марш-кідок на пяць кіламетраў. Тыя, хто праходзяць гэты этап, дапускаюцца да другога – паласы перашкод. І нарэшце, трэці этап – спарынгі, арганізаваныя педагогам дадатковай адукацыі Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі Уладзімірам Барысавічам Шурупавым.

             

Па выніках выпрабаванняў Сяргей Воўчак стаў уладальнікам чорнага берэта, а Уладзіслаў Цяслюк і Андрэй Хільмончык падцвердзілі права нашэння чорнага берэта.

Завяршыліся зборы традыцыйнай вячэрай ля вогнішча. Кіраўнікі паклапаціліся і пра адпаведнае меню – ежа была простая, але вельмі смачная і каларыйная, тым больш што фізічная актыўнасць спрыяла добраму апетыту.Нягледзячы на кароткі тэрмін збораў, выхаванцы клуба яшчэ больш згуртаваліся, падцягнулі фізічную падрыхтоўку, паглыбілі веды ў галіне вайсковай справы. Шчыра спадзяемся, што выхаванцы клуба даведаліся шмат карыснага за час збораў. Жадаем усім добрых канікул і поспехаў!

Таццяна ТРАХІМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ