- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

“Блакітныя берэты” з візітам у сацыяльны прытулак

 

 

Сваё прафесійнае свята – Дзень паветрана-дэсантных войскаў – па даўняй традыцыі былыя дэсантнікі адзначылі візітам у дзіцячы прытулак Смаргонскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Выхаванцы чакалі гасцей, загадзя разам з выхавальнікамі падрыхтавалі віншаванні і паштоўкі.

“Блакітныя берэты” прыйшлі з салодкімі пачастункамі, падарункамі, неабходнымі для працы прытулку, і з клоўнам па мянушцы Клёпа. Шоу мыльных бурбалак, якое наладзілі госці, прывяло ў захапленне і дзяцей, і дарослых, усе спрабавалі злавіць паветраныя бурбалкі, якімі па-майстэрску кіраваў вясёлы Клёпа.

Выхаванцы прытулку добра ведаюць, што дэсантнік – гэта чалавек, які дапамагае тым, хто побач, і заўсёды знаходзіцца ў патрэбны час у патрэбным месцы. Выказваем вялікую ўдзячнасць усім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы мерапрыемства – атрымалася сапраўднае чароўнае свята.

Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар Смаргонскага СПЦ

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий