Экалагічная квест-гульня для дашкалят

- 8:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Выхаванцы старшай групы ясляў-сада № 37 Ліды сталі ўдзельнікамі экалагічнай квест-гульні “У гасцях у Феі Прыроды”.

Уступіць у клуб юных аматараў прыроды запрасіла выхаванцаў Фея Прыроды. Але для таго каб дзеці змаглі туды трапіць, ім неабходна было прайсці мноства выпрабаванняў, а таксама сабраць чароўную кветку-вясёлку, пялёсткі якой раскіданыя па ўсёй краіне. У дапамогу фея Прыроды дала карту-маршрут.

На дзіўнай сцежцы дашкалят сустракалі казачныя героі: Бабуля Дуся, Мядзведзь, Цётка Сава – і ў кожнага з іх для малых было падрыхтавана сваё заданне.

         

Дзеці дапамаглі працавітым мурашам пабудаваць сцежку, Бабулі Дусі – сабраць ураджай, расказалі Мядзведзю, што такое “добра”, а што такое “кепска”, з Цёткай Савой справіліся з экалагічнымі задачамі, ачысцілі лес ад смецця.

У канцы свята Фея Прыроды падзякавала ўсім за дапамогу і ўзнагародзіла дзяцей медалямі “Юны аматар прыроды”.

Наталія СТЭЦКАЯ,
кіраўнік музычнага выхавання ясляў-сада № 37 Ліды

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий