- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Школьная брыгада

 

 

На базе сярэдняй школы № 2 Чавус была арганізавана часовая працоўная занятасць для 37 хлопчыкаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Хлопцы займаліся заменай стальніц і шчытоў у вучнёўскіх сталах, заменай у крэслах непрыдатных сядзенняў і спінак.

“Я не першы год працую ў будаўнічай брыгадзе, і такі від занятасці мне падабаецца. Тата кажа, што я цяпер сапраўдны памочнік у доме і на дачы. А яшчэ гэта добрая магчымасць папоўніць асабісты бюджэт”, – дзеліцца ўражаннямі Сцяпан Мардачоў.

Хлопцы чакаюць пачатку будаўнічай брыгады. Ужо адпачыўшы і засумаваўшы па аднакласніках і педагогах, яны без спазненняў прыходзяць на працу. Іх уклад у падрыхтоўку ўстановы адукацыі да новага навучальнага года значны, гэта важкая дапамога тэхнічнаму персаналу.

Аксана ЗАБЯГАЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 2 Чавус

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ