- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вандроўка па родным краі

 

 

Штогод навучэнцы Мілявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Мастоўскага раёна вандруюць па сваёй малой радзіме. Гэты год таксама не стаў выключэннем.

Сёлетняя вандроўка хлопчыкаў і дзяўчынак 8 класа была прысвечана 75-годдзю Вялікай Перамогі, а таксама Году малой радзімы. Весела і цікава правялі свой час навучэнцы ў двухдзённым паходзе па маршруце Мілявічы – Галубы – Зачэпічы – Орля.

На гэтым маршруце дзеці пазнаёміліся з шэрагам цікавых экскурсійных аб’ектаў: Спаса-Траецкай святой крыніцай, мемарыяльным комплексам “Шымкі”, зямлянкай, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанскі штаб.

Начавалі на беразе Нёмана каля вёскі Орля. Паставілі палатку, развялі вогнішча, прыгатавалі шашлыкі. Ля вогнішча спявалі песні, расказвалі вясёлыя і страшныя гісторыі. Эмацыйна і весела размаўлялі паміж сабой. Пасля з асалодай любаваліся прыродай, слухалі спевы птушак, журчанне ручая.

Дзякуючы паходу навучэнцы спазналі прыгажосць роднага краю, даведаліся пра яго славутасці і гісторыю.

Святлана АСЦЮКЕВІЧ,
намеснік дырэктара Мілявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Мастоўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ