- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Веласіпедысты, айда па роднай вёсцы!

 

 

У Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе Бераставіцкага раёна прайшоў велапрабег, які быў прымеркаваны да Года малой радзімы. У такім цікавым мерапрыемстве прынялі ўдзел веласіпедысты розных узростаў з усяго аграгарадка. Удзельнікі сабраліся раніцай каля школы, каб разам з настаўнікамі праехацца па родных мясцінах.

Усе мы разам дакрануліся да гісторыі роднага кутка і наведалі гістарычны помнік, які знаходзіцца ў Пархімаўцах, сядзібу Ключэўскіх. Сядзіба была закладзеная ў 1880-х гадах. Найбольш цікавая частка сядзібы – водная сістэма, абсаджаная дрэвамі, якія, тулячыся кронамі, ствараюць зялёны купал. Завяршыўся велапрабег ускладаннем кветак да помніка воінам-аднавяскоўцам, загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.

Велапрабег спрыяў умацаванню здароўя, даў магчымасць вывучыць сваю малую радзіму. Вандруйце па родных мясцінах – і вы абавязкова іх яшчэ больш палюбіце.

Вольга ЭЛЬЯШЭВІЧ,
класны кіраўнік 5, 6 класаў Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы Бераставіцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ