“Ізумрудны” сустракае гасцей

- 12:16ВИТЕБЩИНА, Регионы

 

 

Для кагосьці лета – гэта пара адпачынку, займальных гульняў і новых уражанняў, для кагосьці – час павышанай увагі да захавання бяспекі дзяцей, бо ў летні перыяд павялічваецца колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх.

Найбольш актуальнай праблемай, якая патрабуе павышанай увагі ў летні час, па-ранейшаму застаецца праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. З мэтай шырокага далучэння дзяцей да вывучэння і выканання правіл дарожнага руху педагогі Палаца дзяцей і моладзі Наваполацка і супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Наваполацка наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер “Ізумрудны”, што знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне. У рамках інфармацыйна-займальнага прафілактычнага мерапрыемства “Дзень дарожнай бяспекі” была запланавана насычаная праграма: байкер-шоу, актыўныя пляцоўкі, майстар-класы і спартыўныя спаборніцтвы “Тымбілдынг бяспекі”.

         

Нягледзячы на халаднаватае надвор’е, на пляцоўцы перад галоўным корпусам “Ізумруднага” сабраліся звыш 170 выхаванцаў. Перад пачаткам мерапрыемства начальнік Інспекцыі па справах непаўналетніх Наваполацкага ГАУС Юлія Обадава і афіцыйны прадстаўнік Наваполацкага ГАУС Надзея Каспяровіч нагадалі правілы бяспечных паводзін на дарозе, у цёмны час сутак, у інтэрнеце і г.д.

З вялікім інтарэсам і захапленнем дзеці сустракалі матацыклістаў з грамадскага аб’яднання “Мотасадружнасць Полацкага рэгіёну”, якія правялі некалькі традыцыйных байкерскіх конкурсаў: гучны выхлап, павольная язда, фотасесія на байках. Пасля гутаркі з байкерамі выхаванцы лагера паспрабавалі ўласнаручна зрабіць святлоадбівальныя элементы і сувеніры на майстар-класе “Вясёлы пешаход”.

Павышаную цікавасць сярод хлопчыкаў выклікала фотазона “Аўташкола”, у рамках якой можна было пазнаёміцца са спецсродкамі міліцыянераў, прымерыць форму супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі і нават бронекамізэльку. Кожнаму дзіцяці было прапанавана пасядзець у службовай машыне, уключыць пробліскавы маячок і спецыяльны сігнал.

Веды па правілах дарожнага руху кожны жадаючы мог праверыць на пляцоўцы “Знаўцы ПДР”, а на пляцоўцы “ВелаSTOP” – паспрабаваць прайсці паласу перашкод на веласіпедзе.

Скончылася мерапрыемства спартыўнымі спаборніцтвамі “Тымбілдынг бяспекі”, накіраванымі на згуртаванне дзяцей і замацаванне элементарных норм дарожнай бяспекі. Тры каманды з розных атрадаў змагаліся за перамогу, але, як заўсёды, перамагла дружба.

Вольга ПУЗЫРОВА,
метадыст аддзела арганізацыйна-масавай работы
Палаца дзяцей і моладзі Наваполацка,
Святлана АСТАШКІНА,
намеснік дырэктара Палаца дзяцей і моладзі Наваполацка

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий