- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Узровень экалагічнай культуры моладзі – актуальная праблема

 

 

“Думаем глабальна – дзейнічаем лакальна”, – пад такім дэвізам каманда “Экас” гімназіі Шчучына прыняла ўдзел у рэспубліканскім інтэрнет-форуме “Праваслаўная моладзь за ўстойлівае развіццё”, які прайшоў 29–30 ліпеня. Галоўная мэта форуму – павышэнне ўзроўню экалагічнай культуры моладзі з дапамогай пашырэння сацыяльнай базы для рэалізацыі ідэй устойлівага развіцця.

Каардынатарам мерапрыемства стала Л.А.Кіўлюк, намеснік начальніка цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы Гродзенскага абласнога ІРА.

Члены каманды “Экас” прадставілі фота-візітоўку, відэасюжэт пра свой экаслед – рэалізаваную ініцыятыву “Мір супраць паліэтыленавых пакетаў. А ты?”, задавалі пытанні на старонцы форуму ў Instagram. Вынікам удзелу ў 2-дзённым форуме стаў дыплом I ступені ў намінацыі “Гатовыя да экаперазагрузкі”.

У межах анлайн-канферэнцыі кіраўніком каманды быў прадстаўлены вопыт работы гімназіі “Экалогія душы – экалогія жыцця”, які быў удастоены дыплома ў намінацыі “Інфармацыйная экаадкрытасць”.

Вольга ГУДЗЕНЬ,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
гімназіі Шчучына, кіраўнік каманды “Экас”

 

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ