- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Лета выбрала нас. Мы на пазітыве

 

 

Летняя маладзёжная пляцоўка “На пазітыве”, якую арганізавалі педагогі Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, штотыдзень прапануе дзецям адпачыць весела, актыўна, і з добрым настроем.

Гульнявы сэйшн “Лета выбрала нас” адбыўся ў цэнтральным парку Бераставіцы. У праграме было шмат спартыўных спаборніцтваў і гульняў: эстафета “Вясёлае асарці”, лабірынт “Зігзаг”, спаборніцтвы “Спрытныя рыбакі”, “Знайдзі пару”, “Пераправа”, “Вялікія сляды”, “Самыя спрытныя”, “Дастань прадмет” і іншыя.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі ўсе заданні. Смех, станоўчыя эмоцыі, салодкія прызы і абяцанне ўдзельнічаць у гульнявых праграмах у наступны раз – вось вынік работы гульнявой пляцоўкі.

Летнія канікулы – гэта своеасаблівы масток паміж мінулым навучальным годам і наступаючым. І ў нашых сілах зрабіць так, каб гэты пераход пакінуў у дзяцей толькі самыя лепшыя ўражанні і эмоцыі, каб лета падаравала ім зарад бадзёрасці на новы навучальны год.

Святлана РОЗЕЛЬ,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий