Мядовы Спас салодкі мёд запас

- 21:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Жнівень багаты ураджаем: яблыкамі, грушамі, вінаградам, мёдам, кветкамі, спелымі каласамі. У гэтым месяцы, па народных традыцыях, святкуюць тры Спасы: Мядовы, Яблычны і Арэхавы. Выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 58 Гродна, згодна з народнымі традыцыямі, славілі на свяце мёду смачны і карысны салодкі мёд.

Пчала Мая, якая прыляцела да дзяцей на свята, нагадала, якім бывае мёд: ліпавы, кветкавы, грэчкавы, адкуль мёд бярэцца, якія ў мёду карысныя ўласцівасці, дзе жывуць пчолы і як яны збіраюць мёд. Дзеці даведаліся, што летні мёдазбор – самы значны: з разнатраўя атрымліваюцца багатыя густам розныя гатункі мёду.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай касцюмаў і атрыбутаў самі ператварыліся ў пчол, каб павесяліцца і пагуляць у музычныя гульні “Знайдзі сваю кветку”, “Мядзведзь і пчолы”, “Варым мядовы квас”.

Разам з выхавальнікамі дзеці вырабілі кветкавыя палянкі ў выглядзе аплікацый і размясцілі папяровых пчол, выразаных напярэдадні, на лугавых кветках. Дзеці вучылі вершы і спявалі песні пра пчол, кветкі і духмяны мёд.

Вольга КЛІМ,
загадчык дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 58 Гродна

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий